BE RU EN

«Ілгуны і баязліўцы»: расійскі генерал-маёр разнёс ваеннае камандаванне і ФСБ

  • 19.02.2026, 22:38

Журналісты апублікавалі перапіскі Рамана Дземурчыева.

Журналісты «Схем» («Радыё Свабода») атрымалі доступ да вялікага масіву перапісак расійскага генерал-маёра Рамана Дземурчыева, які цяпер выконвае абавязкі намесніка камандуючага 20-й агульнавайсковай арміі ў складзе групоўкі «Захад» Узброеных Сіл РФ.

У перапісцы з падначаленымі і іншымі вайсковымі чынамі, што апынуліся ў распараджэнні «Схем», Дземурчыеў крытыкуе стан спраў у расійскай арміі, а таксама выказваецца пра вышэйшае камандаванне і спецслужбы.

Журналісты атрымалі гігабайты перапіскі і галасавых паведамленняў ад Дземурчыева, які падчас поўнамаштабнага ўварвання камандаваў 42-й дывізіяй 58-й арміі РФ.

У 2023 годзе расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін прысвоіў яму званне генерал-маёра, а ў 2024-м, судзячы па перапісцы, яго прызначылі намеснікам камандуючага 20-й арміі.

«Так, бл**ць, прызначылі намеснікам камандуючага. Камандуючы — ёб**н дурны, с*ка, баіцца за сваю дупу. Адправіў усіх намеснікаў — нас, на „перадавую“, бл*» — гаварылася ў адным з галасавых Дземурчыева.

У гэты час камандуючым арміяй быў Алег Міцяеў, з якім, судзячы па перапісцы, у Дземурчыева не склаліся адносіны. У кастрычніку 2024-га ён даслаў камандуючаму 90-й танкавай дывізіі Аляксандру Нілаву такое галасавое:

«З Міцяйкам, бл**ць, камандуючым арміяй, нават ледзь не пабіліся. Так крычыць, вішчыць, крыклівы. Пайшоў ён на**й».

Дземурчыеў свабодна каментуе ўнутраныя працэсы ў расійскай арміі і часта выказваецца пра іх надзвычай негатыўна. Ён прызнаецца, што хоча як мага хутчэй пакінуць армію і спыніць удзел у вайне.

«Пад***зы толькі вакол, затое ўсе ордэны атрымліваюць. Я хачу хутчэй з'е***цца з гэтай арміі, з гэтай канчонай вайны. Ілгуны, пад***зы і баязліўцы» — распавядаў ён суразмоўцу, падпісанаму як Грэк.

У перапісцы ён таксама выяўляе незадаволенне расійскай дэсантурай і марской пяхотай, называючы іх «петушынымі» падраздзяленнямі.

Не абыходзіць Дземурчыеў увагай і расійскія спецслужбы.

«У нас ФСБ — „блевасбе“, кантора петушыная. Х** што нават, бл**ць, на абарону робіць. Могуць толькі сачыць, хто колькі спі***л. У***ны, бл**ць, зла не хапае. Астатнія камандзіры ГРУ — мышы, пайшлі яны на**й», — кажа расійскі генерал.

Дземурчыеў таксама крытыкуе іншых камандзіраў, у прыватнасці камандуючага Паветрана-дэсантнымі войскамі Міхаіла Цяплінскага, камандзіра 810-й брыгады марской пяхоты Алега Уласава і генерал-палкоўніка Андрэя Сярдзюкова, які з 2023 года стаў начальнікам Аб’яднанага штабу АДКБ.

Апошнія навіны