BE RU EN

Лукашэнку пасадзілі на вельмі кароткі павадак

  • Кірыл Іваноў, «Салідарнасць»
  • 20.02.2026, 9:43

Пра гэта красамоўна сведчыць фота з Вашынгтона.

19 лютага ў Вашынгтоне адбылося першае пасяджэнне Савета міру, ініцыяванага прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Сярод яго ўдзельнікаў не было Аляксандра Лукашэнкі, які адным з першых далучыўся да наваспечанай арганізацыі.

Не было там і міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова, дэлегаванага замест кіраўніка. МЗС патлумачыў гэта тым, што нібыта беларускай дэлегацыі не далі візу.

На агульным фота побач з кіраўніком Белага дома стаялі ўсе тыя, каго мы звычайна прывыклі бачыць разам за адным сталом з Уладзімірам Пуціным — Шаўкат Мірзіёеў, Ільхам Аліеў, Касым-Жамарт Такаеў і Нікол Пашынян. Сумная іронія палітычнага лёсу: той самы Пашынян, якога Лукашэнка зусім нядаўна заклікаў супакоіцца, каб той «не разбурыў Арменію».

Факт застаецца фактам — можна доўга і падрабязна разважаць пра тое, ці трэба было наогул Лукашэнку ляцець у Вашынгтон, не маючы гарантый асабістай сустрэчы з Трампам.

Але, падаецца, яго пазбавілі самой магчымасці выбіраць, наколькі далёка яму можна выбрацца з дому.

Кірыл Іваноў, «Салідарнасць»

Апошнія навіны