Пуцініст Шаман на каленях вылізаў возера
- 20.02.2026, 14:21
Дзікае відэа трапіла ў сеціва.
Расійскі артыст Шаман, які стаў галоўным рупарам прапаганды і актыўна падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, зганьбіўся крынжовым відэа, піша «Главред».
Спявак вырашыў прадэманстраваць свае інтэлектуальныя здольнасці і палізаў замёрзлае возера Байкал. Свае лобзанні ён апублікаваў на старонцы ў Telegram.
Адпаведнае відэа трапіла ў сеціва, нямала здзівіўшы прыхільнікаў спевака ў Расіі. Так, артыст-улюбёнец Пуціна прыняў калена-лакцёвае становішча і пачаў аблізваць лёд на Байкале.
Ён некалькі разоў аблізнуў лёд і застаўся задаволены смакам вадаёма. Відэа Шаман суправадзіў лаканічным подпісам: «18+».