У Мінску сутыкнуліся адразу шэсць аўто
- 20.02.2026, 18:18
Відэафакт.
Днём 20 лютага на Партызанскім праспекце ў Мінску каля дома № 69 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам шасці легкавых аўтамабіляў: Renault, Honda, Skoda, Geely, Mercedes і Pontiac, паведамляе мінская ДАІ.
Аварыя здарылася з-за таго, што вадзіцелі не захоўвалі бяспечную дыстанцыю паміж аўтамабілямі.
У выніку здарэння людзі не пацярпелі, аднак аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.