BE RU EN

Польшча прыняла рашэнне адносна Starlink для Украіны

  • 20.02.2026, 21:25

Ідзе пра больш за 29 тысяч тэрміналаў спадарожнікавай сувязі.

Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў заявіў, што Польшча працягвае фінансаваць працу амаль 30 тысяч тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне.

Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Х.

Паводле слоў Фёдарава, ідзе пра больш як 29 тысяч тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink ва Украіне.

«Гэта дазваляе нашым людзям заставацца на сувязі, нягледзячы на ўсе выклікі», — падкрэсліў ён.

Міністр выказаў падзяку міністру лічбавізацыі Польшчы Кшыштафу Гаўкоўскаму і ўраду Польшчы за «непахісную падтрымку».

Нагадаем, 27 студзеня кіраўнік МЗС Польшчы заклікаў Маска спыніць выкарыстанне расійскай арміяй Starlink для ўдараў па ўкраінскіх гарадах. Радослав Сікорскі тады напісаў, што атрыманне прыбытку ад ваенных злачынстваў можа нашкодзіць бізнэсу Маска.

Апошнія навіны