BE RU EN

Мінабароны заявіла пра ўварванне ў Беларусь БПЛА

  • 20.02.2026, 23:03

Супраць іх ужылі авіяцыю і зеніткі.

Камандуючы ВПС і ППА Беларусі распавёў пра прымяненне авіяцыі і зенітных ракетных войскаў супраць БПЛА, якія парушалі правілы выкарыстання паветранай прасторы краіны. Пра гэта Андрэй Лук'яновіч паведаміў журналістам перад урачыстым сходам у Палацы Рэспублікі, прысвечаным 23 лютага, перадае БелТА.

Паводле слоў Лук'яновіча, у 2026 годзе былі зафіксаваныя значныя парушэнні правілаў выкарыстання паветранай прасторы Беларусі, у тым ліку з перасячэннем дзяржаўнай мяжы. У сувязі з гэтым вайскоўцам даводзілася задзейнічаць дзяжурныя сілы.

Праўда, Лук'яновіч не ўдакладніў, якой краіны БПЛА парушылі беларускую мяжу. Заўважым, што у большасці сваёй гэта расійскія дроны.

Апошнія навіны