Што піць раніцай, каб знізіць узровень халестэрыну?
- 21.02.2026, 10:07
Дыетолагі назвалі адзін з найлепшых ранішніх напояў.
Гранатавы сок, насычаны антыаксідантамі, можа стаць эфектыўным ранішнім напоем для зніжэння ўзроўню ЛПНШ і трыгліцэрыдаў. Дыетолагі таксама раяць звярнуць увагу на таматны сок і зялёную гарбату, якія падтрымліваюць сардэчна-сасудзістае здароўе.
Пра гэта паведаміла выданне Eatingwell.
У свеце, дзе каля 40% людзей з высокім узроўнем ЛПНШ нават не здагадваюцца пра свой стан, своечасовая дыягностыка дае магчымасць своечасова змяніць рацыён харчавання і знізіць рызыкі сардэчных захворванняў. Дыетолагі нагадваюць: важныя не толькі прадукты, багатыя клятчаткай, але і тое, што мы п'ём штодня.
Спецыялісты называюць гранатавы сок адным з самых эфектыўных напояў для раніцы. Яго паліфенолы дапамагаюць абараняць ЛПНШ ад акіслення — працэсу, што спрыяе ўтварэнню бляшак у сасудах. Даследаванні паказваюць, што рэгулярнае ўжыванне гранатавага соку можа зніжаць трыгліцэрыды, памяншаць узровень «дрэннага» халестэрыну і адначасова павышаць паказчыкі «добрых» ЛПВШ.
У невялікім даследаванні ўдзельнікі, якія штодня пілі шклянку гранатавага соку на працягу двух тыдняў, прадэманстравалі паляпшэнне ліпіднага профілю. Ёсць таксама даныя пра тое, што гранат можа спрыяць зніжэнню артэрыяльнага ціску, што асабліва важна для людзей з падвоенай рызыкай — гіпертэнзіяй і высокім узроўнем халестэрыну.
Дыетолагі раяць выбіраць 100% гранатавы сок без дадання цукру і ўжываць яго невымі порцыямі — ад паўшклянкі да шклянкі на дзень. Таксама яго можна дадаваць у смузі з фруктамі, зелянінай і насеннем лёну.
Сярод іншых карысных ранішніх напояў эксперты выдзяляюць таматны сок, багаты лікопінам — антыаксідантам, які спрыяе павышэнню ўзроўню ЛПВШ. Пры гэтым важна выбіраць варыянты з нізкім утрыманнем натрыю. Яшчэ адзін варыянт — зялёная гарбата, якая дзякуючы ўтрыманню антыаксідантаў можа спрыяць умеранаму зніжэнню агульнага халестэрыну.
«Здароўе сэрца датычыцца ўсяго вашага рацыёну, а не толькі чагосьці аднаго, што вы ясьце (ці п'яце). Невялікія, але ўстойлівыя змены ў вашых харчовых звычках могуць спрыяць доўгатэрміноваму здароўю сэрца. Звярніцеся да свайго лекара па персанальную параду», — гаворыцца ў артыкуле.