BE RU EN

Сталі вядомыя фіналісты хакейнага турніру на Алімпіядзе

  • 21.02.2026, 10:59

За бронзу згуляюць Фінляндыя і Славакія.

На Алімпіядзе-2026 падыходзіць да завяршэння мужчынскі хакейны турнір.

У пятніцу ў першым паўфінале зборная Канады, саступаючы 0:2, здолела абыграць зборную Фінляндыі 3:2 і гарантавала сабе выхад у вырашальны паядынак турніру, піша sport.ua.

У другім паўфінале такой інтрыгі ўжо не было, і зборная ЗША абыграла Славакію 6:2 і далучылася да Канады ў фінале.

За бронзу згуляюць Фінляндыя і Славакія. На мінулай Алімпіядзе фіны заваявалі золата, а славакі — бронзу.

21 лютага

Матч за бронзу

Фінляндыя — Славакія. Пачатак а 22:40 (па Мінску)

22 лютага

Фінал

Канада — ЗША. Пачатак а 16:10 (па Мінску)

Апошнія навіны