Рэальны запас ходу папулярных электрамабіляў праверылі ў мароз
- 21.02.2026, 13:05
Вынікі здзівілі.
Больш за тры дзясяткі сучасных электрамабіляў узялі ўдзел у маштабным зімовым тэсце. Іх запас ходу праверылі ў мароз.
Не сакрэт, што запас ходу электрамабіляў у мароз істотна скарачаецца. Эксперты сайта Recurrent вырашылі праверыць, наколькі ён змяншаецца.
У выпрабаваннях узялі ўдзел 34 папулярныя электрычныя мадэлі. Тэст правялі ў два этапы — пры тэмпературы паветра 0° па Цэльсіі (32° па Фарэнгейце) і -7° (25° па Фарэнгейце).
Вынікі аказаліся даволі нечаканымі. Найлепш сябе праявілі электрамабілі Tesla і Rivian, а найгорш — прадукцыя канцэрнаў General Motors і Volkswagen. Эксперты таксама адзначаюць, што на запас ходу электрамабіля зімой уплывае наяўнасць цяплавага насоса і эфектыўнасць яго працы.
Пераможцам тэсту стаў электрапікап Tesla Cybertruck, які захаваў 88% пашпартнага запасу ходу пры 0° і 84% — пры -7°. Другое месца заняў электрамабіль Tesla Model S — 87% і 82% адпаведна.
Найгорш сябе паказаў электракросовер Chevrolet Blazer EV: ён захаваў толькі 69% заяўленага запасу ходу пры 0° і 57% — пры -7°. У яго малодшага брата Chevrolet Equinox EV гэтыя паказчыкі склалі, адпаведна, 73% і 63%.