ЗША перамаглі ў камандным турніры па лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2026
- 21.02.2026, 16:06
Зборная Аўстраліі, якую трэніруе беларус, заняла чацвёртае месца.
Сёння, 21 лютага, на Алімпіядзе-2026 прайшлі спаборніцтвы змяшаных каманд у лыжнай акрабатыцы.
Перамогу атрымала зборная ЗША, паведамляе «Трыбуна».
У суперфінале выступілі зборныя Швейцарыі, ЗША, Кітая і Аўстраліі.
Звярнем увагу, што зборную Аўстраліі трэніруе двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў беларус Дзмітрый Дашчынскі.
Акрамя таго, Аўстралія была адзінай камандай з двума жанчынамі і адным мужчынам у складзе. Усе астатнія зборныя складаліся з двух мужчын і адной жанчыны.
Алімпійскія гульні-2026
Мілан, Італія
Фрыстайл
Лыжная акрабатыка
Камандны турнір
1. ЗША – 325,35
2. Швейцарыя – 296,91
3. Кітай – 279,68
4. Аўстралія – 256,04