У Мінску спыніла працу выдавецтва «Тэхналогія»
- 21.02.2026, 16:44
Паведамляецца пра затрыманні.
У Мінску спыніла працу выдавецтва «Тэхналогія», якое дзейнічала з 1988 года і выпускала кнігі і іншую прадукцыю на беларускай мове. Гэта можа быць звязана з візітам сілавікоў і затрыманнямі, піша «Зеркало».
«З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — паведаміла выдавецтва 21 лютага.
СМІ паведамляюць, што сілавікі ў аўторак–сераду, 17–18 лютага, прыйшлі да супрацоўнікаў дзейных і раней закрытых выдавецтваў. А таксама да прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюджваннем кніжнай прадукцыі.