Кіраўнік польскай алімпійскай місіі: Гульні ў Італіі сталі для нас вельмі паспяховымі
- 21.02.2026, 16:55
Польскія спартсмены заваявалі чатыры медалі.
Польская зборная рыхтуецца да вяртання з зімовай Алімпіяды ў Італіі. Заўтра (22.02) у Вероне — афіцыйнае завяршэнне Алімпійскіх гульняў. Гэта таксама час падвядзення вынікаў і ацэнак, перадае «Польскае радыё».
Частка спартсменаў ужо вярнулася ў краіну, частка яшчэ ў Італіі, бо спаборніцтвы ў некаторых дысцыплінах працягваюцца да канца.
Прадстаўнікі Польскага алімпійскага камітэта, на чыіх плячах была лагістыка і арганізацыя знаходжання бела-чырвоных, ужо збіраюць рэчы.
Арганізацыйна ўсё ўдалося, а спартсмены зрабілі сваю справу, — ацэньвае кіраўнік польскай алімпійскай місіі Канрад Недведзкі:
«Найперш гэтыя гульні сталі для нас вельмі паспяховымі. Гэта павінна быць ясна: у нас ёсць чатыры медалі, мноства высокіх месцаў побач з п'едэсталам, што з'яўляецца выдатным вынікам. Мы вяртаемся шчаслівымі».
Польскія спартсмены заваявалі на зімовай Алімпіядзе ў Італіі 4 медалі: 3 срэбраныя і 1 бронзавую.
Срэбра: Кацпер Томасяк — скачкі з трампліна, індывідуальныя спаборніцтвы на нармальным трампліне; Кацпер Томасяк і Павел Васек — скачкі з трампліна, спаборніцтвы дуэтаў; Уладзімір Семірунны — канькабежны спорт, 10 000 м.
Бронза ў Кацпера Томасяка — скачкі з трампліна, індывідуальныя спаборніцтвы на вялікім трампліне.