Беларусь апынулася на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражанні кватэрнай платы і тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі
- 21.02.2026, 17:12
У краіне зафіксаваны значны рост тарыфаў.
На канец снежня 2025 года Беларусь знаходзілася на трэцім месцы ў «Еўразійскім эканамічным саюзе» па падаражанні кватэрнай платы і тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу дадзеных так званай Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Аплата жылля ў цэлым у аб’яднанні павялічылася на 12,1% (тут і далей — да снежня 2024-га): у Расіі — на 13,4%, Казахстане — на 10,8%, Беларусі — на 9%; у Кыргызстане за 12 месяцаў не змянілася; у Арменіі зменшылася на 2,9%.
Камунальныя паслугі павялічыліся на 12,4%: у Кыргызстане — на 16,8%, у Расіі — на 13,3%, у Беларусі — на 12,2%, у Казахстане — на 6,4%, у Арменіі — на 1,3%.