Упершыню на зімовай Алімпіядзе беларусы засталіся без медалёў
- 21.02.2026, 18:37
Устаноўлена некалькі антырэкордаў.
Выступленне спартсменкі Марыны Зуевай стала апошнім для беларусаў на Гульнях у Італіі. Сямі спартсменкам з нашай краіны не ўдалося ўзняцца на п'едэстал. Беларускія атлеты ўпершыню вяртаюцца дадому без узнагарод, піша «Зеркало».
Для нагляднасці прыводзім поўную табліцу выступленняў беларускіх спартсменаў на зімовых Алімпіядах.
Як бачым, раней беларусы двойчы заваёўвалі па адной медалі — у 2002 і 2006 гадах. У Мілане і Кортіне-д'Ампецца ўзнагарод не было. Найлепшымі выступленнямі на Алімпіядзе-2026 сталі шостае месца на дыстанцыі 5000 м у канькабежніцы Марыны Зуевай і восьмая пазіцыя ў лыжнай акрабатыцы ў Ганны Гуськовай. Гэтым спартсменкам па 33 гады.
На Алімпіядзе-2026 спаборнічалі ўсяго сем чалавек. Гэта таксама антырэкорд. Раней мінімальная колькасць атлетаў ад нашай краіны была зафіксавана чатыры гады таму ў Пекіне — 24.
Як вядома, перад Гульнямі ў Італіі некаторыя спартсмены з Беларусі пасля міжнароднай забароны атрымалі магчымасць адабрацца на Алімпіяду (акрамя біятланістаў і хакеістаў). Яны выступалі на Алімпіядзе без дзяржаўнага сцяга.