На мінскай Камароўцы з'явіліся папугайныя беларускія цюльпаны
- 21.02.2026, 21:26
Што па цане?
На Камароўскім рынку ў Мінску пачалі прадаваць папугайныя цюльпаны, вырашчаныя ў Беларусі. Інфармацыя з'явілася у сторыс акаўнта рынку ў Instagram.
Набыць цюльпаны можна за 5–6 рублёў за букет. Таксама можна купіць жывыя кветкі з цыбулінамі ў гаршку за 30 рублёў.
Знайсці цюльпаны можна на тэрыторыі крытага рынку.