У Беларусі нарастае дэфіцыт работнікаў
- 21.02.2026, 22:31
За пяць гадоў попыт вырас больш чым у два разы.
У Беларусі ў мінулым годзе назіраўся найбольш востры дэфіцыт работнікаў за ўвесь перыяд незалежнасці. Гэта вынікае з базы даных Белстата.
У 2025 годзе на рынку працы быў рэкордны дэфіцыт работнікаў, калі меркаваць па заяўленай наймальнікамі колькасці вакансій — 163 794.
Колькасць свабодных працоўных месцаў, на якія шукалі новых спецыялістаў, павялічвалася ў канцы 2010-х, дасягнуўшы піку ў 2019-м — 83 71. Праз год колькасць вакансій скарацілася да 71 995. А потым пачала расці больш інтэнсіўнымі тэмпамі.
У выніку з 2020 па 2025 год колькасць заяўленых вакансій павялічылася больш чым у два разы.