СМІ паказалі жахлівыя разбурэнні пасля удараў РФ па Кіеўскай вобласці
- 22.02.2026, 13:11
Відэафакт.
Уначы 22 лютага расійская армія здзейсніла маштабную камбінаваную атаку па тэрыторыі Украіны. У выніку ў Сафіеўскай Боршчагоўцы прагучалі выбухі, дзе некалькі дамоў былі зруйнаваныя, піша OBOZ.UA.
Кадры публікуюць медыя. Паводле выратавальнікаў, там удалося выратаваць аднаго чалавека.
Удар па Сафіеўскай Боршчагоўцы
У ДСНС кажуць, што ў выніку атакі ўдалося выратаваць аднаго чалавека, у Фастаўскім раёне — восем чалавек, у тым ліку і дзіця.
Разбурэнні і пажары ёсць у Абухаўскім, Браварскім, Барыспальскім, Бучанскім і Фастаўскім раёнах вобласці. Як паведамлялася раней, у Фастаўскім раёне загінуў мужчына. У Барыспальскім раёне атрымала раненні жанчына. У цэлым наступствы удараў зафіксаваныя ў пяці раёнах вобласці.
У суседнім жылым комплексе павыляталі вокны. Ракета выбухнула ў прыватным сектары. Адзін з дамоў быў зруйнаваны, суседзі кінуліся ратаваць людзей, сярод якіх былі і дзеці. Гэта пацвердзіў і нардэп Дзмітрый Разумкоў, дом якога таксама пацярпеў падчас атакі на Кіеўшчыну.
«Людзей даставалі з-пад завалаў, быў прыход ракеты, верагодна, пасля збіцця», — расказаў парламентар у каментары медыя.
Нагадаем, з вечара суботы, 21 лютага, Расія пачала атакоўваць Украіну дронамі-камікадзэ, якія запусціла з некалькіх лакацый. Таксама захопнікі нанеслі ўдары балістыкай і ракетамі «Цыркон», а пад раніцу стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС і Ту-160 ажыццявілі пускі крылатых ракет Х-101.