BE RU EN

З’явіліся першыя фота верагоднай выканаўцы тэракту ў Львове

  • 22.02.2026, 13:39

Офіс Генпракурора Украіны апублікаваў новыя даныя пра яе.

Паліцыянты затрымалі верагодную выканаўцу тэракту ў Львове. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.

Паводле дадзеных міністра, жанчыну затрымалі ў адным з райцэнтраў. Кліменка дадаў, што падазраваную ў здзяйсненні тэракту затрымалі каля 10:20.

Першы намеснік начальніка СБУ ў Львоўскай вобласці Аляксей Галабародка дадаў, што паліцыянты працуюць над тым, каб усталяваць кола ўсіх датычных да тэракту.

Кліменка далажыў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму пра затрыманне выканаўцы тэракту. Са свайго боку прэзідэнт Украіны сказаў, што следству прадастаўлены ўсе неабходныя рэсурсы.

З затрыманай праводзяцца ўсе працэсуальныя дзеянні, піша УНІАН.

Паводле даных Офіса Генпракурора Украіны, затрыманая з’яўляецца грамадзянкай Украіны.

Тэракт у Львове — што вядома

У ноч на 22 лютага ў цэнтры Львова прагрымелі магутныя выбухі. Пракуратура Львоўскай вобласці паведамляла, што ў 00:30 на нумар «102» паступіла паведамленне пра пранікненне ў краму на вул. Данілішына, 20, дзе і адбыліся выбухі.

Мэр горада Андрэй Садовы удакладніў, што выбухі былі такой сілы, што ў суседніх дамах павыляталі шыбы.

Пазней стала вядома, што ў выніку начных выбухаў загінула 23-гадовая паліцэйская, некалькі дзесяткаў чалавек атрымалі раненні.

У прэс-службе паліцыі Львоўскай вобласці паведамілі, што праваахоўнікі кваліфікавалі выбух як тэрарыстычны акт. Папярэдне ўстаноўлена, што ў памяшканні крамы здэтанавалі самаробныя выбуховыя прылады.

Акрамя таго, у Нацпаліцыі раскрылі падрабязнасці пра сваю супрацоўніцу, якая загінула ў выніку тэракту. Дзяўчыну звалі Вікторыя Шпілька. Ёй было 23 гады. Восенню 2025 года яна выйшла замуж за свайго калегу.

Апошнія навіны