«Перастань чудачыць»: Туміловіч разнёс Лукашэнку і чыноўнікаў
- 22.02.2026, 18:11
Жорсткі зварот вядомага футбаліста.
Вядомы беларускі брамнік Генадзь Туміловіч, які жыве ў Ізраілі, у экспрэсіўнай манеры разнёс Лукашэнку і чыноўнікаў, што паддакваюць дыктатару. Асабліва дасталося міністру спорту Сяргею Кавальчуку:
— Адзін ідыёт прыдумаў (гаворка пра кіраўніка Мінспорту Кавальчука, які ў 2021 годзе забараніў для беларускіх спартсменаў зборы за мяжой — Заўв. Charter97.org), што нікому нельга выязджаць за мяжу. Гэта адзіны шанец — узімку беларускім клубам — правесці нармальныя спарынгі. Указ аднаго дэбіла, трэба называць рэчы сваімі імёнамі. Хоць апошнія дзве тыдні я слухаю стэндапы (гаворка пра выступленні Лукашэнкі — Заўв. Charter97.org)... Ніколі гэтага не рабіў, а цяпер вырашыў паглядзець. Вось адкуль усё ідзе. Адзін выступае — купа глуханямых аслоў ківае, а калі ім на наступны дзень кажуць процілеглыя рэчы — таксама ківаюць. Пад дулом пісталета скажы: «Перастань чудачыць».
Астярожна, нецэнзурная лексіка