BE RU EN

Расіянку Непраеву дыскваліфікавалі за чужыя лыжы

  • 22.02.2026, 20:09

РФ завяршыла Алімпіяду 2026 правалам.

Расійскія спартсмены зноў апынуліся ў цэнтры скандалу на зімовых Алімпійскіх гульнях. 23-гадовая лыжніца Дар'я Непраева, якая выступала ў нейтральным статусе, падчас марафонскай гонкі выкарыстала лыжы саперніцы, за што была дыскваліфікавана. Пра гэта паведамілі расійскія СМІ.

Паводле іх даных, Непраева памылкова заехала не ў свой сэрвісны бокс і надзела лыжы, што належалі нямецкай спартсменцы Катарыне Хеніг. Нягледзячы на гэта, расіянка скончыла дыстанцыю на 11-м месцы, аднак пасля фінішу яе вынік быў ануляваны.

Прычынай дыскваліфікацыі стала парушэнне рэгламенту — выкарыстанне чужога інвентара. У выніковым пратаколе Катарына Хеніг заняла дзявятую пазіцыю.

Гэты старт стаў апошнім для расійскіх спартсменаў на цяперашняй Алімпіядзe. Непраева выступала ў статусе нейтральнай атлеткі, і інцыдэнт фактычна падвёў рысу пад удзелам прадстаўнікоў Расіі ў Гульнях.

У цэлым вынікі нейтральных спартсменаў аказаліся даволі сціплымі. Адзіны медаль заваяваў Нікіта Філіпаў, які стаў сярэбраным прызёрам у скі-альпінізме — дысцыпліне, упершыню ўключанай у алімпійскую праграму. Іншых прызавых месцаў расійскія атлеты не занялі.

Апошнія навіны