Расійская нафтабаза амаль поўнасцю выгарэла пасля ўдару ЗСУ
- 22.02.2026, 20:26
Спадарожнікавы здымак.
Нафтабаза ў Пскоўскай вобласці РФ амаль поўнасцю выгарэла пасля ўдару ў ноч на 19 лютага, паведамляе расійская служба амерыканскага «Радыё Свабода» са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі аб’екта.
Губернатар рэгіёна Міхаіл Ведернікаў сцвярджаў, што на Вялікалуцкай нафтабазе нібыта загарэўся адзін рэзервуар з палівам, але новы здымак паказвае, што пасля пажару практычна ўся тэрыторыя аб’екта «стала чорнай».