Улады Мексікі ліквідавалі лідара наркакартэля CJNG
- 22.02.2026, 21:37
Гэта наймацнейшы ўдар па наркагандлярах.
У Мексіцы сілы бяспекі ліквідавалі кіраўніка наркакартэля «Новае пакаленне Халіска» (CJNG) Немесио Осегера Сервантеса, таксама вядомага як «Эль Менчо», — паведамляе партал Millenio са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.
Паводле звестак выдання, сілавікі правялі аперацыю ў Тапальпе, штат Халіска.
Картэль пад яго кіраўніцтвам ператварыўся ў адну з дамінуючых арганізацый у галіне гандлю наркотыкамі ў Мексіцы, займаючыся перапраўкай сінтэтычных наркатычных рэчываў у Злучаныя Штаты. Яго смерць — сур'ёзны ўдар па злачыннай групоўцы і патэнцыйна можа справакаваць унутраную барацьбу за ўладу, паколькі розныя фракцыі будуць змагацца за кантроль, гаворыцца ў артыкуле.