Беларусы, украінцы і палякі аб’ядналіся на акцыі ў Беластоку
- 22.02.2026, 22:14
Фотафакт.
У цэнтры Беластока каля 300 украінцаў, беларусаў і палякаў выйшлі на мітынг, арганізаваны дыяспарай і фондам Tutaka, каб ушанаваць памяць ахвяр вайны і падтрымаць Украіну, паведамляе Telegram-канал «Хартыя-97%».
Удзельнікі і віцэ-мэр горада Эліза Агнешка Цыбулько падкрэслілі, што салідарнасць неабходная для прадухілення далейшай агрэсіі, і заклікалі дапамагаць фронту, у тым ліку пляценнем маскіровачных сетак.
Акцыя, на якой гучалі лозунгі ў падтрымку Украіны, Беларусі, Польшчы і Ічкерыі, завершылася супольным выкананнем украінскага гімна.