BE RU EN

У Беларусі хочуць вырабляць зефір і маянэз з нута

  • 22.02.2026, 22:42

Незвычайныя прадукты хочуць вырабляць у Маладзечне.

Зефір, маянэз і безе з нута могуць з’явіцца ў Беларусі дзякуючы выпуску аквафабы. Яе вытворчасць упершыню асвоілі ў Маладзечне і рыхтуюць да запуску, паведамляе дзяржаўнае ТБ.

У эфіры патлумачылі, што аквафаба — гэта інавацыйны парашок з нута. Але пакуль у эксперыментальным цэху выпускаюць кансервы: бабовыя ў таматным соусе, кукурузу, стручковую фасолю, пажыўныя намазкі. Аб’ёмы — амаль 20 тысяч адзінак у месяц, а геаграфія паставак, акрамя Беларусі, распаўсюджваецца на Расію і Казахстан.

«Зусім хутка прадпрыемства пашырыць плошчы і адкрые асноўны вытворчы цэх», — удакладнілі на дзяржаўным ТБ.

Апошнія навіны