Пудзіла расійскага спевака Шамана спалілі на Байкале
- 23.02.2026, 7:00
Да гэтага ён лізаў возера.
У апошні дзень Масленіцы на Байкале спалілі пудзіла з выявай z-спевака Shamana. Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы. Нядаўна артыст прыязджаў на возера, дзе зняў неадназначнае відэа.
«Рытуал ачышчэння: на Байкале спалілі пудзіла Shamana», — піша тэлеграм-канал Раптлі. Там жа было апублікавана адпаведнае відэа.
Раней Shaman прыцягнуў шырокую грамадскую ўвагу ўчынкам падчас паездкі на Байкал. Z-артыст аблізаў лёд возера, назваўшы яго «найчыстым у свеце», пасля чаго размясціў адпаведны відэазапіс у сацсетках.