Расійскі Белгарад атакавалі ракеты
- 23.02.2026, 9:17
У горадзе прапала святло.
Белгарад і Белгарадская акруга падвергліся масіраванаму ракетнаму ўдару. З-за сур'ёзных пашкоджанняў інфраструктуры ў горадзе частковы блэкаўт, ёсць праблемы з падачай вады і цяпла.
Пра гэта піша «РБК-Украіна».
У пабліках публікуюць кадры ракетнага абстрэлу Белгарада — чуваць гул аўтамабільных сігналізацыяў, выбухі; відаць успышкі пасля ўдараў.
Відавочцы каментуюць, што ў горадзе поўная цемра — святло толькі ад аўтамабільных фар.
Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў пацвердзіў ракетную атаку.
«Горад Белгарад і Белгарадская акруга падвергліся масіраванаму ракетнаму абстрэлу. У выніку гэтага ёсць сур'ёзныя пашкоджанні энергетычнай інфраструктуры. Ёсць перабоі з падачай электраэнергіі, вады і цяпла ў дамы жыхароў», — напісаў Гладкоў.
Па яго словах, маштаб пашкоджанняў у поўным аб'ёме ацэняць пазней. Усе аператыўныя службы знаходзяцца на месцах. Інфармацыя пра наступствы ўдакладняецца.
Варта адзначыць, што некаторыя паблікі пішуць — у выніку ракетнага абстрэлу Белгарада была пашкоджана Фрунзенская электрападстанцыя. Таксама публікуюцца кадры пасля ўдару па гэтай падстанцыі.