«Лукашэнку даклалі, што беларускія ваенныя будуць здавацца ў палон»
- 23.02.2026, 11:34
Матывацыя ваяваць за рэжым — на нулі.
Telegram-канал «Беларуская выведка» сцвярджае, што Лукашэнку паклалі на стол вынікі тэрміновай праверкі баяздольнасці беларускай арміі. Паводле інфармацыі канала, беларусы, калі іх накіруюць на вайну, будуць здавацца ў палон:
— Сітуацыя змадэлявана з дапамогай ШІ і прааналізавана вайскоўцамі, псіхолагамі і аператыўнікамі экспертнага ўзроўню. Выснова аказалася ўражвальнай, а галоўнай пагрозай баяздольнасці арміі аказалася банальная адсутнасць матывацыі вайскоўцаў. Сярод прафесійных вайскоўцаў і прыкліканых рэзервістаў паказана мадэль паводзінаў узору чэрвеня-кастрычніка 1941 года, калі мільёны савецкіх салдат масава добраахвотна здаваліся ў палон або дэзерціравалі. Праблема ў тым, што беларусы не лічаць ворагамі палякаў, літоўцаў, украінцаў і рускіх. Яны не размяжоўваюць іх паводле прынцыпу непрыязнасці і не гатовыя аддаваць жыццё.
У выпадку ўзброенага канфлікту ў вайскоўцаў і мабілізаваных няма ідэалагічнай асновы, якая матывавала б іх ахвяраваць жыццём дзеля абароны дзяржавы:
— Дзяржава, створаная Лукашэнкам, яго рэжым не асацыюецца з беларускім народам.