BE RU EN

У Польшчы беларусу прад'явілі абвінавачанне за шпіянаж

  • 23.02.2026, 12:01

Ён працаваў на лукашэнкаўскую выведку.

Грамадзяніну Беларусі Паўлу Т. прад'явілі абвінавачанне ў Польшчы за шпіянаж у інтарэсах беларускай ваеннай выведкі, ён арыштаваны. Аб гэтым паведаміла Нацыянальная пракуратура Польшчы.

Мужчыну затрымалі 9 лютага супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі.

«10 лютага пракурор прад'явіў яму абвінавачанне ў тым, што ён у перыяд з чэрвеня 2024 года па люты 2026 года на тэрыторыі Польшчы, Германіі і Літвы прымаў удзел у дзейнасці беларускай выведкі шляхам выведвання аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, а таксама аб'ектаў, важных для абароны Польшчы і Альянсу НАТА. Павел Т. быў дапытаны ў якасці падазраванага. На гэтым этапе інфармацыя пра яго працэсуальную пазіцыю не раскрываецца», — паведамляе пракуратура.

11 лютага суд абраў у адносінах да падазраванага меру стрымання ў выглядзе часовага арышту тэрмінам на тры месяцы. За злачынства, у якім яго абвінавачваюць, яму пагражае не менш за пяць гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны