BE RU EN

ДАІ заклікала беларускіх кіроўцаў перасесці на грамадскі транспарт

  • 23.02.2026, 12:56

Праўда, у адной вобласці.

ДАІ Брэстчыны 23 лютага абвясціла план «Надвор’е» ў Баранавіцкім раёне з-за абільнага снегу. Ахоўнікі дарог заклікалі кіроўцаў перасесці на грамадскі транспарт, калі гэта магчыма.

Небяспеку надвор’е стварае не толькі ў Баранавіцкім раёне: у некаторых месцах Брэстчыны чакаюцца дождж, дождж са снегам, наліпанне снегу і галалёдзіца.

На выпадак абільнага снегу ДАІ якраз рэкамендуе адмовіцца ад паездак на асабістым аўто. Пры скапленні і наліпанні снегу на дарозе кіраваць аўтамабілем становіцца складаней, павялічваецца тармазны шлях, узрастае верагоднасць заносу, адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Вось якіх правілаў трэба прытрымлівацца пры непагадзі:

знізіць хуткасць,

павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал,

выключыць небяспечныя абгоны.

«Пры пагрозе бяспецы дарожнага руху могуць уводзіцца абмежаванні», — папярэдзілі ў ДАІ Брэстчыны.

Апошнія навіны