BE RU EN

Маёр з Гродзенскай вобласці скраў у палка амаль мільён рублёў

  • 23.02.2026, 14:01

Яму прысудзілі восем гадоў турмы.

У Гродне асудзілі майора, які, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, за два гады выкраў у свайго палка маёмасці амаль на мільён рублёў. Пра гэта стала вядома з дакумента, які трапіў у рэдакцыю Hrodna.life.

Начальнік сувязі штаба 108-га асобнага палка матэрыяльнага забеспячэння маёр Стасевіч І.В. нёс службу ў Узброеных Сілах. Карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, за два гады выкраў маёмасці палка на 984 тысячы рублёў.

Маёмасць мужчына выкрадаў з верасня 2022 года па красавік 2024-га. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 4 арт. 210 КК — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры.

Яму пагражала да 12 гадоў калоніі.

У снежні 2025 года вынеслі прысуд. Стасевіча прысудзілі да васьмі гадоў калоніі са штрафам у 500 базавых велічынь (21 000 рублёў). Яго пазбавілі звання маёра. Таксама на працягу пяці гадоў ён не мае права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Апошнія навіны