Зяленскі яшчэ раз расказаў пра размову з Лукашэнкам на пачатку вайны
- 23.02.2026, 14:36
Дыктатар баяўся, што ЗСУ нанясуць удар у адказ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў пра размову з Лукашэнкам на пачатку вайны. Дыктатар баяўся, што Збройныя сілы Украіны нанясуць удар у адказ, — расказаў украінскі прэзідэнт «Зеркалу»:
— Гэта нейкая фантасмагорыя, калі шчыра. Па-першае: трэба яшчэ ўспомніць, на які тэлефон ён [Аляксандр Лукашэнка] званіў — наўрад ці на мой тэлефон. Але, тым не менш, я з ім размаўляў. Па-другое: ён прасіў прабачэння, і ён вельмі баяўся, што мы нанясём удары [ў адказ]. І ён сам сказаў: «Ну давайце, наносіце па заводу», бо ён не ведаў, што мы можам зрабіць. І я думаю, што ён зразумеў, што нас «не прыкончылі» ў першыя ж суткі — не прыкончылі наш народ, не прыкончылі нашу армію і не прыкончылі мяне асабіста. І калі ён гэта зразумеў, ён пачаў шукаць магчымасць паразмаўляць са мной. Ён шукаў — я не хацеў. Я не адразу адрэагаваў, я не хацеў гаварыць, я быў страшэнна злы на яго. Ну і, у прынцыпе, такая ў нас з ім размова і была.
А беларуская прапаганда — гэта прапаганда. А ў мяне ёсць сведкі гэтай размовы, і калі калі-небудзь спатрэбіцца, то, думаю, можна будзе нават прачытаць гэту размову.
Нагадаем, 6 студзеня 2025 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў у інтэрв’ю амерыканскаму падкастару Лексу Фрыдману, што Лукашэнка нібыта прапаноўваў яму адказаць ударам па беларускім НПЗ.
«Я яму [Лукашэнку] сказаў, што ён такі ж забойца, а ён мне сказаў: «Зразумей, нельга ваяваць з расейцамі». Кажу яму: «Як ты дапусціў?» Ён кажа: «Ну добра, удары па НПЗ, ты ж ведаеш, як многа ён для мяне значыць». Я яму кажу: «Ты пра што гаворыш?» — расказаў Зяленскі.