BE RU EN

Залужны зрабіў заяву пра палітычную кар’еру

  • 23.02.2026, 17:13

Адказ апынуўся нечакана жорсткім.

Былы галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны і ўкраінскі пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны расказаў, ці мае палітычныя амбіцыі ва Украіне. Нядаўна ён даў інтэрв’ю пра складаныя адносіны з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на выступ пасла ў Chatham House у Лондане.

Як запэўніў Залужны, цяпер, падчас вайны, ён не думае пра кар’еру палітыка. І лічыць, што такое пытанне ўвогуле павінна быць табу.

«Вельмі дрэнна, калі ўнутраная палітыка Украіны выходзіць на міжнародны ўзровень — гэта павінна быць табу. Станам на сёння ў мяне няма ніякай магчымасці думаць пра гэта», — сказаў ён.

У той жа час былы галоўнакамандуючы здзівіўся, што апошнім часам ягонае імя вельмі часта з’яўляецца ў навінах.

«Чашэй, чым змяняецца прагноз надвор’я ў Лондане. Сапраўды. І часам — з такой крэатыўнасцю, што я пачынаю думаць, што ёсць дэпартамент, які кожную раніцу прачынаецца з думкай: што Залужны думае сёння, нават калі ён сам гэтага не ведае?» — адзначыў пасол.

У канцы 2025 года Залужны займаў вядучае месца ў апытаннях па даверы ўкраінцаў. Разам з ім у топе спісу знаходзіліся Зяленскі і тады яшчэ кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў.

У той жа час сам Залужны ніколі не выказваў жадання ісці ў палітыку або балатавацца на выбарах.

Апошнія навіны