Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве
- 23.02.2026, 19:09
Каго прызавуць?
Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ «Аб звальненні ў запас і прызове на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведаміла яго прэс-служба.
Дакументам прадугледжваецца прызваць у сакавіку—маі 2026 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзянаў Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзянаў прызыўнога ўзросту, што страцілі права на адтэрміноўку.
Адначасова прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія адслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы.