У Беларусі ў канцы лютага можна будзе ўбачыць парад планет
- 23.02.2026, 19:13
Шэсць планет стануць у адзін шэраг.
У канцы лютага на небе можна будзе назіраць парад планет. Пра гэта паведаміла Нацыянальнае аэранаўтычна-касмічнае ўпраўленне (НАСА) на сваім сайце.
«28 лютага мы ўбачым на вячэрнім небе не адну, не дзве, а цэлых шэсць планет. Меркурый, Венера, Нептун, Сатурн, Уран і Юпітэр з'явяцца неўзабаве пасля захаду сонца», — гаворыцца ў паведамленні.
У НАСА ўдакладнілі, што пры спрыяльных пагодных умовах няўзброеным вокам будуць бачныя толькі чатыры планеты — Меркурый, Венера, Сатурн і Юпітэр. Пры гэтым для назірання за Уранам і Нептунам спатрэбяцца аптычныя прыборы, адзначылі ў агенцтве.