Да +5 градусаў чакаецца ў Беларусі 24 лютага
- 23.02.2026, 21:54
Буде пераважаць воблачнае надвор'е.
Ці чакаць беларусам ападкаў 24 лютага, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Часамі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Месцамі магчымыя слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў на поўначы да плюс 3 градусаў на паўднёвым захадзе, удзень будзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.