У Кіеў прыбылі старшыня Еўракамісіі і старшыня Еўрапейскага савета
- 24.02.2026, 10:55
У чацвёртую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання РФ.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрапейскага савета Антоніу Кошта прыбылі ў Кіеў 24 лютага – у чацвёртую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Пра гэта яна напісала ў сваім X.
Фон дэр Ляен адзначыла, што гэта ўжо яе дзясятая паездка ва Украіну з пачатку поўнамаштабнай вайны.
Яна дадала, што прыбыла ў сталіцу Украіны, каб «падцвердзіць, што Еўропа непахісна падтрымлівае Украіну фінансава, ваенна і на працягу гэтай суровай зімы».
«Каб падкрэсліць нашу нязменную прыхільнасць да справядлівай барацьбы Украіны. І каб паслаць выразны сігнал як украінскаму народу, так і агрэсару: мы не адступім, пакуль не будзе адноўлены мір. Мір на ўмовах Украіны», – падкрэсліла кіраўніца ЕК.
Са свайго боку Кошта адзначыў, што мэта паездкі ў Кіеў – «забяспечыць справядлівы і трывалый мір ва Украіне».