BE RU EN

За падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі мінімум 403 чалавекі

  • 24.02.2026, 12:34

Імёнаў многіх мы не ведаем.

За чатыры гады вайны і падтрымку Украіны асудзілі не менш за 403 чалавекі, з іх больш за 200 дагэтуль знаходзяцца ў зняволенні. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сярод асуджаных 71 жанчына. Таксама ў зняволенні знаходзяцца як мінімум пяць грамадзян Украіны.

Пераважная большасць прысудаў звязаная з «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці» — 213 чалавек былі асуджаныя за перадачу фотаздымкаў і відэазапісаў перамяшчэння расійскай ваеннай тэхнікі «экстрэмісцкім фармаванням». 34 чалавекі былі асуджаныя па справах аб сабатажы, у тым ліку на чыгунцы ў Мачулішчах, 47 чалавек — за намер ваяваць на баку Украіны, 48 чалавек — за сувязь са спецслужбамі Украіны, 40 чалавек — за данаты палку Каліноўскага і ЗСУ, 41 чалавек — за «здраду дзяржаве».

Зазначым, дзейнасць праваабаронцаў у Беларусі абмежаваная, а многія беларусы не хочуць паведамляць, што іх сваякоў асудзілі па палітычных матывах. Лічба, якую называюць праваабаронцы, можа быць у разы большай.

Апошнія навіны