BE RU EN

Склады беларускіх прадпрыемстваў заваленыя прадукцыяй

  • 24.02.2026, 13:19

Беларусаў выцясняюць з расійскага рынку.

На складах прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Беларусі скупчылася прадукцыі на 4 млрд долараў, прычым толькі за студзень яе стала больш на 800 млн, зазначыў сайт «Белорусы и рынок».

Як расказаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» кіраўнік Мінпрама Андрэй Кузняцоў, суседні рынак аслабеў, ды і традыцыйна беларусы не ўмеюць прадаваць.

Прамысловыя прадпрыемствы, паводле слоў міністра, за год не даатрымалі за сваю прадукцыю на расійскім рынку 1 млрд долараў. Прычым частку тавараў туды завозілі без аплаты. Усяго з-за мяжы не вернута амаль 500 млн долараў экспартнай выручкі.

Адмоўныя вынікі ў працы прамысловасці ў Мінпраме звязваюць з эканамічнай сітуацыяй у традыцыйных партнёраў, а таксама з недастатковым асваеннем новых рынкаў у краінах далёкай дугі, у тым ліку ў Афрыцы.

Апошнія навіны