BE RU EN

Лукашэнка ляціць у Маскву

  • 24.02.2026, 15:24

На пасяджэнне так званага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы».

Лукашэнка накіруецца ў Маскву, дзе 26 лютага возьме ўдзел у пасяджэнні так званага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы» і сустрэнецца з Пуціным.

У парадку дня мерапрыемства — «сем пунктаў па актуальных пытаннях двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння».

«На пасяджэнні трэба будзе абмеркаваць Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» на 2024–2026 гады, а таксама распрацоўку праекта аналагічнага дакумента на 2027–2029 гады», — паведамілі ў прэс-службе дыктатара

Апошнія навіны