BE RU EN

Мігранты ўцяклі ад беларускага фермера, каб штурмаваць мяжу ЕС

  • 24.02.2026, 15:51

Іх знайшлі праз суткі.

Двое працоўных мігрантаў самавольна пакінулі фермерскую гаспадарку, аднак неўзабаве былі знойдзеныя супрацоўнікамі міліцыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама.

17 лютага працадаўца звярнуўся ў праваахоўныя органы, паведаміўшы пра знікненне двух замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь на працу. Паводле яго слоў, яны з'ехалі з месца пражывання ў невядомым кірунку.

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС разам з калегамі з абласнога УУС устанавілі месцазнаходжанне мігрантаў на працягу сутак. Як удакладнілі ў ведамстве, замежнікі збіраліся незаконна перасекчы мяжу Беларусі, каб трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза.

Працэдуру разгляду пытання аб іх высылцы правялі публічна — «у прысутнасці больш як дзесяці замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь для вучобы і працы».

У міліцыі падкрэслілі, што падобныя меры накіраваныя на прафілактыку парушэнняў міграцыйнага заканадаўства.

Апошнія навіны