BE RU EN

На правільным баку гісторыі

  • Аляксандра Матвійчук
  • 24.02.2026, 17:44

Пуцін не можа перамагчы на полі бою.

Мяне пытаюць, што я адчуваю ў гадавіну паўнамаштабнага ўварвання, калі расійскія бомбы пачалі падаць на мірныя гарады, а калоны расійскіх танкаў рушылі на Кіеў. Шчыра кажучы, нічога асаблівага. Яшчэ адзін дзень вайны, якая стала часткай нашага жыцця. Дакладней, яна разбурыла ўсё, што мы называлі нармальным жыццём.

Магчыма, калі Расія здуецца, як мыльная бурбалка, і вайна нарэшце скончыцца, гэты дзень набудзе для мяне асаблівае эмацыйнае гучанне. А пакуль — не. Каб вытрымаць, трэба адаптавацца да «новай нармальнасці». Хоць усё, што мы перажываем, далёка не «норма».

Сёння СМІ ў розных краінах публікуюць на розных мовах маё зімовае эсэ. У ім я ўспамінаю сяброўку, якую вайна мне падарыла і забрала, і ўсіх, хто любіў Вікторыю Амеліну. Я ведаю: пакуль мы памятаем нашых мёртвых — яны жывыя. Яе незавершаная кніга пра жанчын на вайне сёлета выходзіць у Даніі і Нідэрландах. Нават пасля смерці Віка працягвае змагацца за нас.

24 лютага 2022 года я напісала ў Facebook: «Будзе складана, але мы вытрымаем. Супраць Пуціна гуляе гісторыя». Мінула чатыры гады. Мы на правільным баку гісторыі. Пуцін спрабуе вярнуць нас у мінулае. Ён не можа перамагчы на полі бою, таму яго галоўная зброя — тэрор супраць мірных жыхароў. Але будучыня надыдзе. І гэта непазбежна.

Аляксандра Матвійчук, «Фейсбук»

Апошнія навіны