BE RU EN

З Беларусі запускаюць адразу тры новыя рэйсы ў два польскія гарады

  • 24.02.2026, 19:02

Колькі каштуюць квіткі.

Перавозчыкі з 1 сакавіка запускаюць тры новыя аўтобусныя рэйсы з Гродна ў польскія Варшаву і Беласток, піша сэрвіс продажу квіткоў «Атлас».

З 1 сакавіка з’явяцца адразу тры новыя рэйсы з Гродна ў Варшаву і Беласток. Усе рэйсы будуць праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца». Як адзначаюць перавозчыкі, аўтобусы там перасякаюць мяжу без чэргаў, калі не ўзнікаюць форс-мажорныя сітуацыі.

У прыватнасці, на гэтым накірунку працуе перавозчык «Флайбус», які задзейнічаў новыя камфортныя аўтобусы. Аўтобусы з Гродна будуць адпраўляцца а 3.00 і 5.15, а ў зваротным напрамку з Варшавы — а 9.45 і 18.30. З Беластока ў Гродна рэйсы запланаваныя на 12.25 і 21.10.

Акрамя таго, з 1 сакавіка польскі перавозчык Bialystok Ekspres запускае яшчэ адзін рэйс. Адпраўленне з Гродна прызначана на 3.15, а зваротныя рэйсы з Варшавы і Беластока — а 10.00 і 13.00 адпаведна.

Кошт паездкі на ўсіх новых рэйсах складае 130 рублёў да Варшавы і 100 рублёў да Беластока.

Апошнія навіны