Амерыканскі сенатар: Мы можам насамрэч убачыць падзенне рэжымаў у трох краінах
- 24.02.2026, 22:43
Рэжымы могуць змяніцца ўжо на працягу шасці месяцаў.
На працягу найбліжэйшых шасці месяцаў Венесуэла, Іран і Куба могуць пазбавіцца сваіх аўтакратычных рэжымаў і замяніць іх на сяброўскія да Злучаных Штатаў.
Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на заяву сенатара ад Рэспубліканскай партыі Тэда Круза ў эфіры CNBC.
Паводле слоў сенатара, рэжымы ў гэтых трох краінах сапраўды могуць змяніцца на працягу шасці месяцаў. Калі гэта скончыцца поспехам, то фактычна стане найбуйнейшым геапалітычным зрухам з часоў падзення Берлінскай сцяны ў лістападзе 1989 года.
«Мы знаходзімся ў моманце, калі ў найбліжэйшыя шэсць месяцаў мы можам насамрэч убачыць падзенне рэжымаў у Іране, Венесуэле і на Кубе, і мы можам убачыць іх замену ўрадамі, якія хочуць быць сябрамі Амерыкі», — сказаў ён.
Пры гэтым Круз дадаў, што ёсць «тысяча спосабаў», пры якіх усё можа «пайсці не так». Таму ён не мае «ружовых ілюзій».
«Але калі б гэта адбылося, гэта стала б самым вялікім геапалітычным зрухам з часоў падзення Берлінскай сцяны», — падсумаваў ён.