Мерц: Лёс Украіны – гэта наш лёс
- 24.02.2026, 23:41
Канцлер ФРГ апублікаваў допіс у сувязі з чарговай гадавінай пачатку поўнамаштабнай вайны.
Вайна Расіі ва Украіне павінна скончыцца супольнымі намаганнямі Еўропы. Пра гэта федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц напісаў 24 лютага ў X.
Ён апублікаваў допіс у сувязі з чарговай гадавінай пачатку поўнамаштабнай вайны.
«На працягу чатырох гадоў кожны дзень і кожная ноч для украінак і украінцаў — жах. І не толькі для іх, але і для ўсіх нас», — напісаў кіраўнік нямецкага ўрада.
Паводле яго слоў, «вайна вярнулася ў Еўропу».
«Мы завершым яе толькі супольнымі намаганнямі. Бо лёс Украіны — наш лёс», — гаворыцца ў допісе Мерца.
19 лютага ён казаў, што РФ знаходзіцца «ў стане найглыбейшага варварства» і ў агляднай будучыні гэта не зменіцца. З гэтым проста «давядзецца змірыцца», — канстатаваў палітык. Паводле яго слоў, калі ён глядзіць на «сляпы тэрор» рэжыму ў РФ, у яго няшмат надзеі.
Ён таксама выключыў вяртанне ФРГ да паставак газу з Расіі, назваўшы гэта «фатальнай стратэгічнай залежнасцю» нямецкай дзяржавы.