Беларусам павышаюць тарыфы на газ і святло
- 25.02.2026, 17:46
Лукашысты зноў задзіраюць плацяжы за камунальныя паслугі.
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб устанаўленні для насельніцтва цэн на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію», паведамляе прэс-служба ўрада.
Пастановай прадугледжваецца павышэнне з 1 сакавіка 2026 г. цэн (тарыфаў), зыходзячы з падыходаў, прынятых пры размеркаванні прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры 22,5 рубля або 0,5 базавай велічыні паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі.
Цэны на газ павялічваюцца на 7,07% (падаражанне плацяжу за кошт росту тарыфу на дадзеную паслугу — 0,93 рубля).
Тарыфы на электраэнергію павялічваюцца на 7% (падаражанне плацяжу — 2,99 рубля).
Тарыфы на цеплаэнергію павялічацца з 1 чэрвеня 2026 года на 7,3% (падаражанне плацяжу — 3,12 рубля, у тым ліку за ацяпленне — 2,6 рубля, за гарачае водазабеспячэнне — 0,53 рубля).
Падаражанне 1 балона звадкаванага газу — 1,7 рубля.