Польшча плануе падвоіць колькасць войска
- 25.02.2026, 19:31
Да 500 тысяч чалавек.
Польшчы трэба павялічыць колькасць войска да 500 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, перадае тэлеканал TVP Info.
«Войска колькасцю ў паўмільёна чалавек — гэта стратэгічная мэта на некалькі гадоў, якую мы будзем рэалізоўваць», — сказаў ён.
Кіраўнік Мінабароны адзначыў, што гаворка ідзе як пра прафесійнае войска, так і пра войскі тэрытарыяльнай абароны.
Паводле афіцыйных даных, цяпер колькасць войска Польшчы складае 218 тысяч чалавек.