BE RU EN

У Вялікабрытаніі пачаў працу ўкраінскі абаронны завод

  • 25.02.2026, 20:01

Пра запуск завода абвясціў Залужны.

У Вялікабрытаніі пачаў працу першы ўкраінскі абаронны завод — вытворчы комплекс кампаніі Ukrspecsystems, якая вырабляе беспілотнікі. Пра гэта паведаміў былы галоўнакамандуючы, пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны у тэлеграм-канале.

Паводле яго слоў, «запуск вытворчасці ў Вялікабрытаніі мае глыбокую стратэгічную логіку».

«Мы пакідаем цэнтр інжынернай экспертызы ва Украіне, а вытворчасць інтэгруем у брытанскую абаронную прастору. Мы ствараем новую якасць партнёрства, калі саюзнікі <...> фармуюць агульную прамысловую базу бяспекі», — напісаў Залужны.

Апошнія навіны