Вясна ў Беларусі пайшла ў наступ
- 25.02.2026, 20:07
Прагноз надвор'я на 26 лютага.
Холад паступова пачне адступаць. Вецер зменіць накірунак на паўднёвы, паўднёва-заходні. Разам з ім прыйдзе цёплае паветра. Снежны покрыў пачне хутка раставаць. Аднак надвор'е будзе неўстойлівым – перапады атмасфернага ціску і тэмпературы паветра.
26 лютага, паводле звестак Белгідрамета, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску, якая выцісне зону ападкаў і воблачнасці ў усходнія шыраты. Вецер сціхне, а скрозь воблакі пачне праглядаць сонца.
У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Уначы і раніцай слабы туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер неўстойлівы, слабы. Атмасферны ціск уначы будзе расці, удзень істотна не зменіцца.
Раніцай тэмпература ад –1°C у Брэсце да –8°C у Віцебску. З улікам ветру і вільготнасці будзе адчувацца крыху халадней. Удзень слупкі тэрмометраў на адзнацы ад +2°C на паўднёва-захадзе да –4°C на паўночным усходзе.
Да вечара тэмпературны фон – ад 0°C у паўднёва-захадніх раёнах да –5°C у паўночных.