Папа Рымскі выступіў з нечаканым патрабаваннем да святароў
- 26.02.2026, 8:30
Яно датычыцца штучнага інтэлекту.
Папа Рымскі Леў XIV запатрабаваў ад святароў не выкарыстоўваць штучны інтэлект пры падрыхтоўцы тэкстаў для прапаведзяў для вернікаў.
Пра гэта паведамляе Vatican News.
У прыватнасці, Папа Рымскі выстаўіў святарам патрабаванне «увайсці ў рэальнае жыццё» і «стрымацца ад спакусы рыхтаваць прапаведзі з дапамогай штучнага інтэлекту», бо ШІ і інтэрнэт трэба выкарыстоўваць асцярожна.
«Як і ўсе цягліцы ў целе, калі мы іх не выкарыстоўваем, калі мы імі не рухаем, яны паміраюць. Мазгі трэба выкарыстоўваць, таму наш інтэлект таксама трэба трохі трэніраваць, каб не страціць гэтую здольнасць», — сказаў ён.
Пры гэтым Папа Рымскі нагадаў, што прапаведнікі «дзяляцца верай», калі прамаўляюць прапаведзі. На яго думку, ШІ не можа «дзяліцца верай» з людзьмі.
«Калі мы можам прапанаваць служэнне, якое інкультураваецца ў месцы, у парафіі, дзе мы працуем, людзі хочуць бачыць вашу веру, ваш вопыт пазнання і любові да Ісуса Хрыста», — дадаў ён.