Лукашэнка тэрмінова выляцеў у Маскву
- 26.02.2026, 9:39
У Крамлі жадаюць абмеркаваць сем пунктаў «парадку дня».
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Расію для ўдзелу ў пасяджэнні «вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі».
Як паведамляе прэс-служба дыктатара, у парадку дня пасяджэння сем пунктаў, якія датычацца пытанняў двухбаковага «інтэграцыйнага ўзаемадзеяння».
У прыватнасці, будуць абмяркоўвацца арганізацыя трансгранічнага прыгараднага пасажырскага паведамлення, стварэнне «камітэта па стандартызацыі і якасці саюзнай дзяржавы», а таксама ўзаемная падтрымка ў супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя.